понедельник, 23 января 2023 г.



 

85 гадоў Віцебскай вобласці

 

 





 

У 2023 годзе спаўняецца 85 год Віцебскай вобласці.

Вобласць размешчана на паўночным усходзе Беларусі ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны і вярхоўях Дняпра. На ўсходзе яна мяжуе са Смаленскай, на поўначы – з Пскоўскай абласцямі Расійскай Федэрацыі, на паўночным захадзе – з Латвіяй, на захадзе – з Літвой і Гродзенскай вобласцю, на поўдні – з Мінскай і Магілёўскай абласцямі Рэспублікі Беларусь. У адміністрацыйна-тэрытарыяльным плане вобласць прадстаўлена 21 раёнам, 2 гарадамі абласнога падпарадкавання (Віцебск, Наваполацк), 14 гарадамі раённага падпарадкавання, 23 пасёлкамі гарадскога тыпу, 6480 сельскімі населенымі пунктамі. Абласны цэнтр – горад Віцебск. Найбуйнейшыя гарады – ОршаПолацкНаваполацк. У Віцебскай вобласці пражываюць 1103833 чалавекі (на 1 студзеня 2022 года), у тым ліку гарадскога насельніцтва 861519 чалавек (78,05 %), сельскага – 242314 жыхароў (21,95 %).

 

Віцебская вобласць была створана 15 студзеня 1938 года і мае багатую гісторыю і культуру, развітую прамысловасць і сельскую гаспадарку. У яе склад уваходзіла 20 раёнаў. Да Вялікай Айчыннай вайны тут было сканцэнтравана каля 40 % усёй апрацоўчай, тэкстыльнай прамысловасці рэспублікі. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў складзе вобласці налічвалася 8 гарадоў, 13 гарадскіх і 7 рабочых пасёлкаў. Віцебск з'яўляўся самым буйным культурным і прамысловым цэнтрам вобласці. У ходзе адміністрацыйна-тэрытарыяльных пераўтварэнняў у 1962 годзе было ліквідавана 9 раёнаў, 7 з іх былі адноўлены ў 1965–1966 гг. З таго часу колькасць раёнаў і межы вобласці застаюцца нязменнымі.

 

Сучасны герб вобласці быў прыняты Віцебскім абласным Саветам дэпутатаў вясной 2009 года, зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 277 ад 2 чэрвеня 2009 года. Уяўляе сабой выяву сярэбранага ўзброенага вершніка ў чырвоным полі французскага шчыта, у правай руцэ якога ўзняты сярэбраны меч, у левай – круглы шчыт з залатым крыжом Еўфрасінні Полацкай.

 

Віцебская вобласць – адзін з маляўнічых куткоў Еўропы. Па прыгажосці, унікальнасці фаўны і флоры, па багацці запаведных месцаў цяжка знайсці ёй роўных. На сотні кіламетраў з поўначы на поўдзень, з захаду на ўсход, на тэрыторыі плошчай больш за 40 тыс. км2 раскінулася Віцебшчына. Дзякуючы свайму геаграфічнаму становішчу рэгіён мае развітыя аўтамабільныя і чыгуначныя зносіны з многімі краінамі.

 

Прырода шчодра адарыла Віцебшчыну лясамі, багатымі лугамі, мудрагелістай мазаікай азёр, паўнаводнымі рэкамі. Віцебская вобласць уваходзіць у еўрарэгіён «Азёрны край». Яе часта называюць «беларускай Швейцарыяй». Тут знаходзіцца больш за 2800 азёр, больш за 500 рэк. Лес займае больш за трэць тэрыторыі вобласці – каля 60 % яе прыпадае на векавыя хвойныя лясы. У сетку асабліва ахоўных прыродных тэрыторый па Віцебскай вобласці ўваходзяць: «Бярэзінскі біясферны запаведнік», 2 нацыянальныя паркі – «Браслаўскія азёры» і «Нарачанскі» (часткова), 25 заказнікаў рэспубліканскага значэння, 86 помнікаў рэспубліканскага значэння, 63 заказнікі, 141 помнік прыроды мясцовага значэння. Іх агульная плошча складае 392,9 тыс. га або 9,81 % ад плошчы вобласці. Самымі буйнымі заказнікамі з'яўляюцца: «Чырвоны Бор» (Верхнядзвінскі і Расонскі раёны), плошчай 35023,3 га, «Асвейскі» (Верхнядзвінскі раён), плошчай 27754 га, «Казьянскі» (Полацкі і Шумілінскі раёны), плошчай 26060 га, «Ельня» (Мёрскі раён), плошчай 25301 га.

 

Сёння, дзякуючы развітаму экспартнаму патэнцыялу, Віцебская вобласць супрацоўнічае з рэгіёнамі-партнёрамі і мае шэраг пераваг для стварэння і працы экспартаарыентаванай вытворчасці. Вядучымі галінамі прамысловасці вобласці з'яўляюцца: паліўная – каля 58 %, электраэнергетыка – 10,8 %, харчовая – 8,8 %, лёгкая – 5,1 %, хімічная і нафтахімічная – 1,9 %. Ключавая роля ў забеспячэнні развіцця эканомікі Віцебскай вобласці належыць такім прадпрыемствам, як «Даламіт», «Аршанскі льнокамбінат», «Віцебскія дываны», «Нафтан» і іншыя. У вобласці функцыянуе звыш 200 сельскагаспадарчых арганізацый, 7 буйных аграпрамысловых аб'яднанняў, сельская гаспадарка спецыялізуецца на развіцці мяса-малочнай жывёлагадоўлі, кормавытворчасці, вырошчванні збожжавых, зернебабовых і тэхнічных культур. Рэалізавана 120 інвестыцыйных праектаў, заключаны 231 інвестыцыйны дагавор з тэрмінамі рэалізацыі праектаў да 2025 года.

 

У Віцебскай вобласці больш за 3 тысячы помнікаў археалогіі, архітэктуры, гісторыі, мастацтва і культуры, каля 1000 занесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Рэгулярна праводзіцца работа па выяўленні і захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны. На сённяшні дзень у Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь уключана 19 элементаў паўночнага краю.

 

Віцебшчына – рэгіён з багатай культурнай спадчынай і значным творчым патэнцыялам. Штогод у вобласці праходзіць больш за 90 тысяч мерапрыемстваў, у тым ліку міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестываляў, святаў, аглядаў, конкурсаў. Сярод іх: Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», Міжнародны фестываль старадаўняй і сучаснай камернай музыкі ў Полацку, Міжнароднае свята традыцыйнай культуры «Браслаўскія зарніцы», Міжнародны фестываль песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне», Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» у Паставах, Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні «Халі-Хало» ў Наваполацку, міжнародныя фестываль сучаснай харэаграфіі (IFMC) і музычны фестываль імя І. І. Салярцінскага ў Віцебску, Рэспубліканскі сацыяльна-культурны праект «Фестываль дзвюх рэк» у Докшыцах, Рэспубліканскае свята цыркавога мастацтва «Арэна» ў Оршы, Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я здымаю кіно» ў Полацку і іншыя. Брэндавымі для вобласці сталі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню лаўрэатаў ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны», фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці «Дажынкі» і інш.

 

Рэалізацыя дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі ў Віцебскай вобласці ажыццяўляецца праз тэлевізійныя («Віцебск», «Беларусь 4 "Віцебск"», «Лепельская тэлепраграма» і інш.) і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі (абласная газета «Віцебскія весці», гарадская «Віцьбічы», раённыя газеты).

 

Віцебская вобласць мае значны патэнцыял для развіцця турызму. Перш за ўсё, пазнавальнага, экалагічнага, аздараўленчага, сельскага, паломніцкага, транзітнага. Назапашаная стагоддзямі культурна-гістарычная спадчына ўяўляе міжнародную цікавасць. Правядзенне значных культурных мерапрыемстваў, далейшае развіццё партнёрскіх і міжнародных адносін у галіне культуры садзейнічае фарміраванню станоўчага іміджу, турыстычнай прывабнасці і пашырэнню гандлёва-эканамічных сувязяў Віцебскай вобласці. Так, у 2022 годзе культурнай сталіцай Беларусі была абрана Орша, а маладзёжнай сталіцай стаў Віцебск. Дарэчы, Віцебская вобласць ужо трэці раз прымае эстафету маладзёжнай сталіцы. У розныя гады гэты статус насілі г. Полацк і г. Орша. З мэтай фарміравання ў моладзі нацыянальнай і грамадзянскай самасвядомасці, павагі да гісторыі, культуры і традыцый беларускага народа рэалізуецца комплекс мер па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення. Праводзяцца абласныя патрыятычныя праекты «Беларусь – крыніца натхнення», «Беларусь памятае!», «Кветкі Вялікай Перамогі», «Дзякуй за Перамогу!», «Зімовы маршрут», «Мы – грамадзяне Беларусі», патрыятычны марафон «Аўтацягнік памяці», абласная грамадзянска-патрыятычная гульня «Зарніца»; адукацыйна-патрыятычны форум «Курган моладзі», адкрытыя дыялогі, дыялогі пакаленняў і г. д.

 

На тэрыторыі рэгіёна пахавана больш за 60 тыс. салдат Чырвонай Арміі. Вялікі ўклад у вызваленне Віцебскай вобласці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў унеслі ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, ураджэнцы Віцебшчыны, Героі Савецкага Саюза Л. М. Даватар, М. Ф. Сільніцкі, М. П. Шмыроў, Ц. Ц. Рамашкін, П. М. Машэраў, А. К. Гаравец і інш. У паўночным рэгіёне пытанням увекавечання памяці загінуўшых абаронцаў Айчыны ўдзяляецца асаблівая ўвага. Важным складальнікам у гэтым накірунку з'яўляецца расследаванне фактаў генацыду беларускага народа, праводзіцца добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і месцаў баявой славы, ушаноўваюцца імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, значная ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню моладзі.

 

Прыдзвінскі край ганарыцца імёнамі знакамітых землякоў, асветнікаў і гуманістаў, сусветна вядомых дзеячаў культуры і мастацтва, таленавітых мастакоў і пісьменнікаў, кампазітараў і музыкантаў, даследчыкаў і вынаходнікаў, якія пакінулі след у сусветнай культуры. Гэта мастакі Язэп Драздовіч, Марк Шагал, Міхаіл Савіцкі, Іван Хруцкі, скульптары Заір Азгур, Андрэй Бембель, пісьменнікі і паэты Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, фізік Жарэс Алфёраў, выдатны беларускі неўролаг Ігнацій Антонаў, вынаходнік, канструктар Павел Сухі, кампазітары Анатоль Багатыроў і Марк Фрадкін, гісторык музыкі, тэатра Іван Салярцінскі, акцёры Яроменкі, Генадзь Гарбук і іншыя.

 

Віцебская абласная бібліятэка актыўна рыхтуецца да святкавання 85-годдзя вобласці. Супрацоўнікамі бібліятэкі распрацаваны цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілейнай даты:

тэматычны вечар «Беларусь памятае. Героі Віцебскага падполля»;

вечар памяці «Годы были прожиты честно и не зря» да 100-годдзя з дня нараджэння Сяргея Шабашова;

прэзентацыя кнігі Аркадзя Падліпскага «Витебск, который мы потеряли»; літаратурнае свята «Табе, мой краю родны: пісьменнікі-лаўрэаты абласных літаратурных прэмій – Віцебшчыне»;

прэзентацыя зборніка матэрыялаў VIIІ навукова-практычнай канферэнцыі «Віцебскі край»;

IX навукова-практычная канферэнцыя «Віцебскі край», прысвечаная 85-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці

 

Па старонках зборніка «Віцебскі край»

 Юрчак, Д. В. Административно-территориальное деление современной Витебской области: историческая ретроспектива / Д. В. Юрчак // Віцебскі край / рэдкал.: Т. Н. Адамян [і інш.] ; Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама ; ДУ «Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна» ; Віцебскі абласны краязнаўчы музей ; Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава. – Т. 4 : Матэрыялы IV Міжнароднай навук.-практ. канферэнцыі, прысвеч. 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. 22 лістап. 2018 г., Віцебск. – Мінск : Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2019. – С. 4–15.

 

 

 

Па старонках курсаў «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада»

 


 

Відэаверсія лекцыі «Віцебск як адміністрацыйны цэнтр (ад княства да вобласці)»

https://www.youtube.com/watch?v=Vt16CX65SdE

Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада

 

Кафедра гісторыі Беларусі ВДУ імя П. М. Машэрава, Віцебская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна сумесна з клубам гістарычнай рэканструкцыі «Vargentorn» і Віцебскім гарадскім парталам арганізавалі бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада».

Курсы праходзяць на базе Віцебскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна кожны другі і чацвёрты чацвер месяца для ўсіх жадаючых. Удзельнікам прапанаваны тэматычныя лекцыі, кансультацыі запрошаных экспертаў, фота- і відэаматэрыялы, дыскусіі па асноўных этапах гісторыі горада.

 

Матэрыялы лекцый змяшчаюцца на старонцы «В Контакте»

 

Сезон 1 (13.09.2016–11.05.2017). Лекцыя 1–16

 

Сезон 2 (28.09.2017–10.05.2018). Лекцыя 1 (17)–14 (30).

 

Сезон 3 (27.09.2018–09.05.2019). Лекцыя 1 (31)–16 (46).

 

Сезон 4 (27.09.2018–09.05.2019). Лекцыя 1 (47)–12 (58).

 

Сезон 5 (01/12/2022–...). Лекцыя 1 (59)–... .

 

Бясплатныя курсы «Віцебск: рэальная і папулярная гісторыя роднага горада» перайшлі ў тэлеэфір: гісторыкі і краязнаўцы сустракаюцца з гараджанамі ў праграме «Вячэрні Віцебск» на рэгіянальным канале «Віцебск» і тэлеканале«Беларусь 4. Віцебск» (у спіс уключаны перадачы, якія ладзіліся у межах праекту і іншыя краязнаўчыя выпускі праграмы).

 

Выпуск 1. «Віцебск як адміністрацыйны цэнтр». Эфір 02.02.2018

Выпуск 2. «Віцебск Балцкі». Эфір 15.02.2018

Выпуск 3. «Открытие музея истории Витебского народного художественного училища». Эфір 28.02.2018

Выпуск 4. «Княгіня Вольга ў лёсе Віцебска». Эфір 02.03.2018

Выпуск 5. «Віцебск – горад на шляху "з вараг у грэкі"». Эфір 15.03.2018

Выпуск 6. «Віцебскі летапіс». Эфір 05.04.2018

Выпуск 7. «Магдэбургскае права». Эфір 19.04.2018

Выпуск 8. «Пачатак, першыя дні вайны і ваенныя гады ў Віцебску». Эфір 03.05.2018

Выпуск 9. «Витебск военного времени в фотографиях». Эфір 08.05.2018

Выпуск 10. «Полацкае княства». Эфір 17.05.2018

Выпуск 11. «Полацкае княства ў XI стагоддзi». Эфір 07.06.2018

Выпуск 12. «Вызваленне Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Эфір 05.07.2018

Выпуск 13. «Віцебск дахрысціянскі». Эфір 20.09.2018

Выпуск 14. «Першая сусветная вайна ў гісторыі Віцебска». Эфір 04.10.2018

Выпуск 15. «Гісторыі людзей у гады Першай сусветнай вайны». Эфір 18.10.2018

Выпуск 16. «Нечаканыя археалагічныя знаходкі rкаля Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку». Эфір 31.10.2018

Выпуск 17. «Гiсторыя Вiцебскага абласнога карязнаўчага музея». Эфір 01.11.2018

Выпуск 18. «Гісторыя з'яўлення мытні». Эфір 15.11.2018

Выпуск 19. «Гісторыя стварэння першай ВНУ на Віцебшчыне». Эфір 06.12.2018

Выпуск 20. «Гісторыя стварэння Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта». Эфір 20.12.2018

Выпуск 21. «Гісторыя з'яўлення календароў у Віцебскім рэгіёне і традыцыi святкавання Новага года». Эфір 03.01.2019

Выпуск 22. «Театр революционной сатиры (Витебский теревсат) – первый в Советской России агитационно-пропагандистский театр миниатюр». Эфір 16.01.2019

Выпуск 23. «Гісторыя Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта пасля Вялікай Айчыннай вайны». Эфір 17.01.2019

Выпуск 24. «100-летие со дня основания Витебского народного художественного училища». Эфір 23.01.2019

Выпуск 25. «Утварэнне БССР». Эфір 07.02.2019

Выпуск 26. «Віцебск на старых фотаздымках». Эфір 19.02.2019

Выпуск 27. «Развіццё рэлігіі ў Віцебскім рэгіёне». Эфір 21.02.2019

Выпуск 28. «Культура Віцебскай зямлі IX-XII стагоддзяў». Эфір 06.03.2019

Выпуск 29. «Князь Аляксандр Неўскі і князь Альгерд у гiсторыi Вiцебска». Эфір 21.03.2019

Выпуск 30. «Падрыхтоўка і святкаванне 1000-годдзе Віцебска». Эфір 04.04.2019

Выпуск 31. «Храмы Віцебска ў рэканструкцыях фотамастака». Эфір 10.04.2019

Выпуск 32. «Стаханаўскі рух у Віцебску і БССР». Эфір 18.04.2019

Выпуск 33. «Яўрэйскае рэлігійнае жыццё ў Віцебску». Эфір 02.05.2019

Выпуск 34. «Археалагічныя раскопкі і правілы іх правядзення». Эфір 16.05.2019

Выпуск 35. «Дзень памяці прападобнай Еўфрасінні Полацкай». Эфір 05.06.2019

Выпуск 36. «Еўфрасіння Полацкая: асноўныя этапы жыцця і дзейнасць выдатнай беларускай асветніцы». Эфір 06.06.2019

Выпуск 37.«Увекавечанне памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны». Эфір 20.06.2019

Выпуск 38. «Геральдыка Віцебскай вобласці». Эфір 03.10.2019

Выпуск 39. «Гiсторыя маёнтка ў Мазалава i маёнтка ў вёсцы Полымя Сенненскага раёна.». Эфір 17.10.2019

Выпуск 40. «Бітва пад Оршай». Эфір 21.11.2019

Выпуск 41. «Складанне радавода і пошук інфармацыі ў архівах». Эфір 05.12.2019

Выпуск 42. «Займальная Віцебшчына». Эфір 19.12.2019

Выпуск 43. «История кинотеатров Витебска». Эфір 20.12.2019 

Выпуск 44. «Нашчадкі князя Альгерда». Эфір 09.01.2020

Выпуск 45. «Святы, якія адзначалі ў Віцебску ў XX стагоддзі». Эфір 16.01.2020

Выпуск 46. «Музеі Мёрскага краю». Эфір 23.01.2020

Выпуск 47. «Беларуская навука і навукоўцы Віцебшчыны». Эфір 06.02.2020

Выпуск 48. «Гісторыя падарожжаў на Віцебшчыне». Эфір 20.02.2020

Выпуск 49. Нацыяналізацыя маёнткаў у гісторыі. Эфір 19.03.2020

Выпуск 50. Гісторыка-культурныя каштоўнасці. Эфір 02.04.2020

Выпуск 51. Манументальныя помнікі. Эфір 16.04.2020

Выпуск 52. Бешанковіцкая зямля. Эфір 04.06.2020

Выпуск 53. Сядзібы Віцебшчыны. Эфір 25.06.2020

Выпуск 54. Манументальнае мастацтва. Эфір 02.07.2020

Выпуск 55. Парадак стварэння твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Эфір 16.10.2020

Выпуск 56. Войны ў перыяд Полацкага княства. Эфір 23.10.2020

Выпуск 57. А. М. Падліпскі пра краязнаўчыя выданні. Эфір 28.10.2020

Выпуск 58. Войны Полацкага княства. Эфір 05.11.2020

Выпуск 59. Дзмiтрый Прышчэпаў: невядомыя старонкi бiяграфii. Эфір 19.11.2020

Выпуск 60. З'яўленне музеяў на Віцебшчыне. Эфір 03.01.2021

Выпуск 61. Старажытныя сядзібы, якія могуць быць рэалізаваны. Эфір 18.02.2021

Выпуск 62. Міжнародны жаночы дзень як свята. Жанчыны ў грамадстве. Эфір 04.03.2021

Выпуск 63. Роля жанчын у гісторыі. Эфір 18.03.2021

Выпуск 64. Найбольш вядомыя фэйкі ў гісторыі. Эфір 01.04.2021

Выпуск 65. Буйныя пажары ў гісторыі Віцебска. Эфір 02.04.2021

Выпуск 66. Увекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Эфір 06.05.2021

Выпуск 67. Увекавечанне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Эфір 20.05.2021

Выпуск 68. Віцебск. Дата заснавання 974 ці 1021? Эфір 02.09.2021

Выпуск 69. Віцебшчына ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). Эфір 16.09.2021

Выпуск 70. Гісторыя музея Марка Шагала. Эфір 07.10.2021

Выпуск 71. Гісторыя музея Марка Шагала. Эфір 21.10.2021 

Выпуск 72. Курганныя пахаванні Віцебскай зямлі. Эфір 11.11.2021

 

 

 

 

 

http://vlib.by/index.php/ru/vitsebsk-realnaya-i-papulyarnaya-gistoryya-2016

 

четверг, 3 марта 2022 г.


понедельник, 3 января 2022 г.

 Главой государства подписан Указ № 1, согласно которому в целях формирования объективного отношения общества к историческому прошлому, сохранения и укрепления единства белорусского народа 2022 год в Беларуси объявлен

Годом исторической памяти.

Указ Президента Республики Беларусь от 01.01.2022 № 1 «Об объявлении 2022 года Годом исторической памяти».




Golden Books